ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 снежня 2000 г. № 1947
АБ ВЫДЗЯЛЕННI СРОДКАЎ ДЗЯРЖАЎНАМУ КАМIТЭТУ ПА НАВУЦЫ I
ТЭХНАЛОГIЯХ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць Дзяржаўнаму камiтэту па навуцы i тэхналогiях у 2000
годзе са сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на
фiнансаванне фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнiчных
праграм i праектаў, 66,9 млн.рублёў для Рэспублiканскай
навукова-тэхнiчнай бiблiятэкi на правядзенне падпiскi на
навукова-тэхнiчныя перыядычныя выданнi.
Мiнiстэрству фiнансаў, Дзяржаўнаму камiтэту па навуцы i
тэхналогiях забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем выдзеленых
сродкаў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|