Право
Навигация
Партнеры


Славянский портал приколов и юмора на prikolist.biz. Стихи, фото, анекдот

 

Ресурсы в тему

 

 

 

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 24 октября 2000 г. №1634 "Аб правядзеннi навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi"

По состоянию на 30 марта 2007 года (обновление)

<< Назад


 
         ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     24 кастрычнiка 2000 г. № 1634

 АБ ПРАВЯДЗЕННI НАВАГОДНЯЙ ДАБРАЧЫННАЙ АКЦЫI "НАШЫ ДЗЕЦI"

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     1. Правесцi з  20  снежня  2000  г.  па  31  студзеня  2001  г.
дабрачынную  акцыю  "Нашы  дзецi"  з  удзелам  мiнiстэрстваў,  iншых
органаў   дзяржаўнага   кiравання,    аблвыканкамаў    i    Мiнскага
гарвыканкама, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.
     2. Мiнiстэрству  адукацыi  да  1  снежня  2000  г.  зацвердзiць
пералiк  мiнiстэрстваў,  iншых  рэспублiканскiх  органаў дзяржаўнага
кiравання,  грамадскiх арганiзацый (з iх  згоды),  прапанаваных  для
ўдзелу  ў  дабрачыннай  акцыi "Нашы дзецi",  i давесцi яго да ведама
гэтых арганiзацый.
     Па ўзгадненню з зацiкаўленымi пры неабходнасцi ўносiць змяненнi
ў названы пералiк.
     3. Кiраўнiкам   мiнiстэрстваў,  iншых  рэспублiканскiх  органаў
дзяржаўнага кiравання,  мясцовых выканаўчых  i  распарадчых  органаў
прыняць  удзел  у дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi",  наведаць дзiцячыя
дамы,  у  тым  лiку  сямейнага  тыпу,  школы-iнтэрнаты,  апякунскiя,
прыёмныя сем'i, дзiцячыя бальнiцы, павiншаваць дзяцей з Новым годам,
Калядамi,  уручыць iм падарункi,  паклапацiцца аб вырашэннi iснуючых
праблем.
     Рэкамендаваць грамадскiм аб'яднанням i iншым  юрыдычным  асобам
далучыцца да названай акцыi.
     4. Фiнансаванне расходаў па правядзенню дабрачыннай акцыi "Нашы
дзецi"  ажыццявiць  за  кошт цэнтралiзаваных i пазабюджэтных сродкаў
мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання,
мясцовых  выканаўчых  i  распарадчых  органаў,  а  таксама  эканомii
каштарыса расходаў.
     5. Правесцi  ў рамках дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi" ў г.Мiнску
28 снежня 2000 г.  на базе Палаца Рэспублiкi дабрачыннае  навагодняе
свята для дзяцей з удзелам кiраўнiцтва рэспублiкi.
     Рэкамендаваць аблвыканкамам i  Мiнскаму  гарвыканкаму  правесцi
28-30 снежня 2000 г. з удзелам прадстаўнiкоў аблвыканкомаў, Мiнскага
гарвыканкама  аналагiчныя  мерапрыемствы  ў   абласных   гарадах   i
г.Мiнску, а таксама правесцi дабрачынныя навагоднiя святы для дзяцей
ва ўсiх гарадах i раёнах рэспублiкi  ў  перыяд  школьных  канiкул  з
удзелам кiраўнiцтва гарадоў i раёнаў.
     Прыняць да ведама, што фiнансаванне дабрачынных навагоднiх свят
для  дзяцей  у  абласцях,  гарадах  i  раёнах  ажыццяўляецца за кошт
сродкаў мясцовых бюджэтаў з прыцягненнем сродкаў арганiзацый.
     6. Стварыць  арганiзацыйны  камiтэт па правядзенню дабрачыннага
навагодняга свята для дзяцей у складзе згодна з дадаткам.
     Указанаму    арганiзацыйнаму    камiтэту    зацвердзiць   склад
рэжысёрска-пастановачнай  групы  навагодняга свята i рабочы план яго
падрыхтоўкi.
     7. Арганiзацыйнаму    камiтэту   па  правядзенню   дабрачыннага
навагодняга  свята  для  дзяцей  вызначыць  расходы на арганiзацыю i
правядзенне свята.
     Мiнiстэрству  фiнансаў  забяспечыць  фiнансаванне   навагодняга
свята для дзяцей са сродкаў рэспублiканскага бюджэту.
     8. Аблвыканкамам забяспечыць дастаўку на дабрачыннае навагодняе
свята дзiцячых дэлегацый у г.Мiнск i назад.
     
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН

                                       Дадатак
                                       да пастановы Савета Мiнiстраў
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       24.10.2000 № 1634
     
           Склад арганiзацыйнага камiтэта па правядзенню
             дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей
     
 Дзямчук                    - Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi
 Мiхаiл Iванавiч              Беларусь (старшыня аргкамiтэта)

 Стражаў                    - Мiнiстр адукацыi (намеснiк старшынi
 Васiлiй Iванавiч             аргкамiтэта)

 Гуляка                     - начальнiк упраўлення
 Леанiд Паўлавiч              сацыяльна-культурнай палiтыкi Апарату
                              Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
                              (намеснiк старшынi аргкамiтэта)

 Бутрым                     - начальнiк галоўнага ўпраўлення
 Георгiй Аляксеевiч           сацыяльнай i выхаваўчай работы
                              Мiнiстэрства адукацыi

 Грыдзюшка                  - прэзiдэнт Беларускага фонду
 Уладзiмiр Паўлавiч           сацыяльнай падтрымкi дзяцей i
                              падлеткаў "Мы - дзецям" (з яго згоды)

 Гундар                     - дырэктар Рэспублiканскага
 Аляксандр Андрэевiч          культурна-асветнiцкага цэнтра
                              Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта
                              Рэспублiкi Беларусь

 Гурын                      - намеснiк старшынi Мiнскага
 Васiлiй Васiльевiч           гарвыканкама

 Казак                      - дырэктар Дырэкцыi Палаца Рэспублiкi
 Аляксандр Канстанцiнавiч

 Лапацiк                    - першы намеснiк начальнiка
 Мiкалай Iванавiч             мiлiцыi - начальнiк галоўнага
                              ўпраўлення крымiнальнай мiлiцыi
                              Мiнiстэрства ўнутраных спраў

 Малашэвiч                  - галоўны iнспектар галоўнага
 Уладзiмiр Уладзiмiравiч      ўпраўлення сацыяльнай i выхаваўчай
                              работы Мiнiстэрства адукацыi

 Матуш                      - галоўны педыятр Мiнiстэрства
 Лiдзiя Iванаўна              аховы здароўя

 Новiкава                   - галоўны спецыялiст упраўлення
 Валянцiна Анатольеўна        сацыяльна-культурнай палiтыкi
                              Апарату Савета Мiнiстраў
                              Рэспублiкi Беларусь

 Пазняк                     - Старшыня Дзяржаўнага камiтэта
 Аляксандр Рыгоравiч          па справах моладзi

 Рыбакоў                    - намеснiк Старшынi Нацыянальнай
 Ягор Уладзiмiравiч           дзяржаўнай тэлерадыёкампанii
                              (з яго згоды)

 Рылатка                    - першы намеснiк Мiнiстра культуры
 Уладзiмiр Пятровiч

 Сверж                      - намеснiк Мiнiстра фiнансаў
 Анатолiй Iосiфавiч

 Свянцiцкi                  - першы намеснiк Мiнiстра гандлю
 Мiхаiл Iванавiч

 Сiвалобава                 - першы намеснiк начальнiка
 Алена Аляксандраўна          ўпраўлення сацыяльна-культурнай
                              палiтыкi Апарату Савета
                              Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

 Слука                      - намеснiк Мiнiстра адукацыi
 Алег Георгiевiч

 Харавец                    - намеснiк начальнiка галоўнага
 Валерый Маркавiч             ўпраўлення грамадска-палiтычнай
                              iнфармацыi Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта
                              Рэспублiкi Беларусь
                              (з яго згоды)

 Юшкевiч                    - першы намеснiк Мiнiстра лясной
 Мiкалай Тарасавiч            гаспадаркi





<< Назад


RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций. Новости. Бизнес. информация. Firms of Russia

  Карта Сайта
Полезная информация
 

 

 


Новости Беларуси


Счетчики

Rating All.BY Рейтинг@Mail.ru

Сайт управляется системой uCoz