ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Аб праекце Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб
ахове атмасфернага паветра"
===
Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць у першым чытаннi праект Закона Рэспублiкi Беларусь
"Аб ахове атмасфернага паветра", унесены Прэзiдэнтам Рэспублiкi
Беларусь, з ўлiкам дапаўненняў, прапанаваных Камiсiяй Вярхоўнага
Савета Рэспублiкi Беларусь па экалогii i прыродакарыстанню.
2. Даручыць Камiсii Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь па
экалогii i прыродакарыстанню дапрацаваць праект указанага Закона з
улiкам заўваг i прапаноў, выказаных дэпутатамi Рэспублiкi Беларусь,
i прадставiць яго для разгляду ў другiм чытаннi.
Старшыня Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь С.ШАРЭЦКI
4 верасня 1996 г., г.Мiнск.
N 570-XIII
|