ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 мая 2002 г. № 705
АБ КАМАНДЗIРАВАННI Г.I.КУЗНЯЦОВА Ў г.САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ
(РАСIЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ)
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Камандзiраваць з 4 па 6 чэрвеня 2002 г. у г.Санкт-Пецярбург
(Расiйская Федэрацыя) Старшыню Камiтэта па зямельных рэсурсах,
геадэзii i картаграфii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Кузняцова Георгiя Iванавiча для ўдзелу ў XVIII сесii Мiждзяржаўнага
савета па геадэзii, картаграфii, кадастру i дыстанцыйнаму
зандзiраванню Зямлi дзяржаў - удзельнiц СНД.
Фiнансаванне расходаў па камандзiраванню Г.I.Кузняцова
ажыццявiць у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 23 чэрвеня 2000 г. № 935 "Аб удасканаленнi арганiзацыi i
павышэннi эфектыўнасцi службовых камандзiровак у замежныя дзяржавы"
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., №
63, 5/3500).
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
|