ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
18 красавiка 2002 г. № 503
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ КНIГАВЫДАННЯ,
КНIГАРАСПАЎСЮДЖВАННЯ I ПАЛIГРАФII
Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства iнфармацыi, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам
фiнансаў, Мiнiстэрствам сувязi, аб правядзеннi перагавораў па
праекту Пагаднення аб супрацоўнiцтве ў галiне кнiгавыдання,
кнiгараспаўсюджвання i палiграфii (прыкладаецца)*.
Зацвердзiць названы праект у якасцi асновы для правядзення
перагавораў.
Упаўнаважыць Мiнiстра iнфармацыi Падгайнага М.В. на правядзенне
перагавораў ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь па праекту ўказанага
Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не
маюць прынцыповага характару.
______________________________
*Не рассылаецца.
Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ
|