ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 снежня 2001 г. № 1783
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ МАНГОЛII
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ЎЗАЕМАДАПАМОЗЕ Ў МЫТНЫХ СПРАВАХ
I ПАДПIСАННI ДАДЗЕНАГА ПАГАДНЕННЯ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага мытнага камiтэта, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Манголii аб супрацоўнiцтве
i ўзаемадапамозе ў мытных справах i падпiсаннi дадзенага Пагаднення.
Зацвердзiць у якасцi асновы для перагавораў праект Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Манголii аб супрацоўнiцтве
i ўзаемадапамозе ў мытных справах (прыкладаецца)*.
Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага мытнага камiтэта Шпiлеўскага
Аляксандра Францавiча на правядзенне перагавораў па праекту
названага Пагаднення i ў выпадку дасягнення дамоўленасцi ў межах
зацверджанага праекта - на яго падпiсанне, а таксама дазволiць у
выпадку неабходнасцi ўносiць у гэты праект змяненнi i дапаўненнi,
якiя не маюць прынцыповага характару.
_____________________________
*Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
|