ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
12 лiстапада 2001 г. № 1647
АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI А.I.ДУБКО
У мэтах увекавечання памяцi Героя Сацыялiстычнай Працы, Героя
Беларусi, былога члена Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь, былога старшынi Гродзенскага аблвыканкома Дубко
Аляксандра Iосiфавiча Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
пастанаўляе:
Прыняць прапанову Гродзенскага аблвыканкома аб устаноўцы
помнiка-бюста А.I.Дубко ў в.Верцялiшкi Гродзенскага раёна.
Прыняць да ведама, што фiнансаванне работ па праектаванню,
стварэнню i ўстаноўцы помнiка-бюста ажыццяўляецца за кошт сродкаў
сельскагаспадарчага калектыўнага прадпрыемства "Прагрэс"
Гродзенскага раёна.
Кантроль за стварэннем мастацкай часткi помнiка-бюста ўскласцi
на Мiнiстэрства культуры i Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI
|