ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
6 лiпеня 2001 г. № 1003
АБ УЗНАГАРОДЖАННI М.М.ЛАЗЮКА, Т.Ф.КАЧАНОВIЧ,
А.А.БУЛЫ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
Лазюка Мiхаiла Мiхайлавiча, дырэктара унiтарнага прадпрыемства
"Харчовы камбiнат Белкаапсаюза", за шматгадовую плённую працу,
вялiкi асабiсты ўклад у дасягненне высокiх паказчыкаў у вытворчасцi
тавараў народнага спажывання;
Качановiч Таццяну Фёдараўну, кандытара фiлiяла "Грамадскае
харчаванне" Лунiнецкага раённага спажывецкага таварыства Брэсцкага
аблспажыўсаюза, за шматгадовую добрасумленную працу, асабiсты ўклад
у дасягненне высокiх паказчыкаў у вытворчасцi кандытарскiх вырабаў;
Булу Антанiну Антонаўну, загадчыцу унiверсама "Зiмняя вiшня" -
фiлiяла Капыльскага раённага спажывецкага таварыства Мiнскага
аблспажыўсаюза, за шматгадовую плённую працу ў спажывецкай
кааперацыi, дасягненне высокiх вытворчых паказчыкаў.
Першы намеснiк
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ
|