ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 чэрвеня 2001 г. № 887
АБ ВЫДЗЯЛЕННI БЕЛАРУСКАМУ ДЗЯРЖАЎНАМУ УНIВЕРСIТЭТУ СРОДКАЎ
З РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 2001 годзе Беларускаму дзяржаўнаму унiверсiтэту са
сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне
фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнiчных праграм i
праектаў, 61,5 млн.рублёў для Навукова-даследчага iнстытута
фiзiка-хiмiчных праблем на правядзенне навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ па распрацоўцы тэхналагiчных схем
комплекснай перапрацоўкi прамысловых расолаў Прыпяцкага прагiбу.
Беларускаму дзяржаўнаму унiверсiтэту, Дзяржаўнаму камiтэту па
навуцы i тэхналогiях, Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць кантроль за
мэтавым выкарыстаннем сродкаў, выдзеленых дадзенай пастановай.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|