ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
5 чэрвеня 2001 г. № 840
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
КIПР АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ, АДУКАЦЫI,
НАВУКI, СПОРТУ I МАЛАДЗЁЖНАЙ ПАЛIТЫКI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, iншымi
зацiкаўленымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Kiпр аб супрацоўнiцтве ў
галiне культуры, адукацыi, навукi, спорту i маладзёжнай палiтыкi.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Kiпp
аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры, адукацыi, навукi, спорту i
маладзёжнай палiтыкi (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Miнicтpa культуры Гуляку Леанiда Паўлавiча на
правядзенне перагавораў па праекту ўказанага Пагаднення, дазволiўшы
ўносiць у ходзе перагавораў у праект Пагаднення неабходныя змяненнi
i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|