ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1 чэрвеня 2001 г. № 825
АБ УЗНАГАРОДЖАННI А.В.КУХАРАВА, В.Дз.БАРАНАВА
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
Кухарава Анатолiя Васiльевiча, першага намеснiка начальнiка
ўпраўлення сацыяльна-культурнай палiтыкi Апарату Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь, за шматгадовую добрасумленную працу ў
рэспублiканскiх органах дзяржаўнага кiравання i значны асабiсты
ўклад у развiццё сiстэмы арганiзацыi акадэмiчнай, галiновай i навукi
вышэйшай адукацыi, а таксама фармiраванне i рэалiзацыю дзяржаўнай
навукова-тэхнiчнай палiтыкi ў Рэспублiцы Беларусь;
Баранава Васiлiя Дзмiтрыевiча, галоўнага саветнiка ўпраўлення
сацыяльна-культурнай палiтыкi Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь, за шматгадовую плённую працу ў рэспублiканскiх органах
дзяржаўнага кiравання i актыўную грамадскую дзейнасць.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|