ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
17 мая 2001 г. № 720
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РАСIЙСКАЙ
ФЕДЭРАЦЫI АБ ПАСТАЎКАХ У РЭСПУБЛIКУ БЕЛАРУСЬ У
2001-2005 ГАДАХ НЕАПРАЦАВАНЫХ ПРЫРОДНЫХ АЛМАЗАЎ
I АБ ЯГО ПАДПIСАННI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства фiнансаў, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам эканомiкi i
Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай
Федэрацыi аб пастаўках у Рэспублiку Беларусь у 2001-2005 гадах
неапрацаваных прыродных алмазаў i аб яго падпiсаннi.
Адобрыць дадзены праект Пагаднення (прыкладаецца)* у якасцi
асновы для вядзення перагавораў.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Мiнiстра фiнансаў Рэспублiкi Беларусь Корбута
Мiкалая Пятровiча на правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб
пастаўках у Рэспублiку Беларусь у 2001-2005 гадах неапрацаваных
прыродных алмазаў i яго падпiсанне, дазволiўшы ў выпадку
неабходнасцi ўносiць у яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць
прынцыповага характару.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|