ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 мая 2001 г. № 709
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПРАТАКОЛА
АБ МЫТНЫМ КАНТРОЛI ЗА РЭЭКСПАРТАМ ТАВАРАЎ, ЯКIЯ
ПАХОДЗЯЦЬ З ТЭРЫТОРЫЙ ДЗЯРЖАЎ - УДЗЕЛЬНIЦ ДАГАВОРА
АБ МЫТНЫМ САЮЗЕ I АДЗIНАЙ ЭКАНАМIЧНАЙ ПРАСТОРЫ АД
26 ЛЮТАГА 1999 г. I ЯКIЯ ВЫВОЗЯЦЦА Ў ТРЭЦIЯ КРАIНЫ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi зацiкаўленымi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пратакола аб мытным кантролi за рээкспартам
тавараў, якiя паходзяць з тэрыторый дзяржаў - удзельнiц Дагавора аб
Мытным саюзе i Адзiнай эканамiчнай прасторы ад 26 лютага 1999 г. i
якiя вывозяцца ў трэцiя краiны.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пратакола аб мытным кантролi за рээкспартам тавараў, якiя паходзяць
з тэрыторый дзяржаў - удзельнiц Дагавора аб Мытным саюзе i Адзiнай
эканамiчнай прасторы ад 26 лютага 1999 г. i якiя вывозяцца ў трэцiя
краiны (прыкладаецца)*.
Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра замежных спраў Вялiчку
В.У. на правядзенне перагавораў па праекту ўказанага Пратакола,
дазволiўшы ўносiць у яго змяненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
_____________________________
*Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|