ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 красавiка 2001 г. № 565
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
УЗБЕКIСТАН АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ АБМЕНУ I
РАСПАЎСЮДЖВАННЯ ПЕРЫЯДЫЧНАГА ДРУКУ I КНIЖНАЙ
ПРАДУКЦЫI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па друку, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам
фiнансаў, Мiнiстэрствам сувязi, аб правядзеннi перагавораў па
праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Рэспублiкi Узбекiстан аб супрацоўнiцтве ў галiне абмену i
распаўсюджвання перыядычнага друку i кнiжнай прадукцыi.
Адобрыць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Рэспублiкi Узбекiстан аб супрацоўнiцтве ў галiне абмену i
распаўсюджвання перыядычнага друку i кнiжнай прадукцыi
(прыкладаецца)* у якасцi асновы для вядзення перагавораў.
___________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага камiтэта па друку Падгайнага
М.В. на правядзенне перагавораў ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь па
праекту ўказанага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|