ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
11 красавiка 2001 г. № 508
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ КАЛГАСУ "РАДЗIМА
ЯКУБА КОЛАСА" СТАЎБЦОЎСКАГА РАЁНА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 2001 годзе калгасу "Радзiма Якуба Коласа"
Стаўбцоўскага раёна за кошт сродкаў, дадаткова паступаючых у
рэспублiканскi фонд падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай
прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, 200 млн.рублёў на развiццё
птушкагадоўлi.
Мiнiстэрству фiнансаў пры ўдакладненнi бюджэту ўлiчыць указаныя
выдаткi па артыкулу "Iншыя субсiдыi на неадкладныя патрэбы".
Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем названых
сродкаў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|