ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 сакавiка 2001 г. № 424
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
МАЛДОВА АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ БАРАЦЬБЫ СА
ЗЛАЧЫННАСЦЮ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства ўнутраных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў
галiне барацьбы са злачыннасцю.
Зацвердзiць праект названага Пагаднення ў якасцi асновы для
вядзення перагавораў (прыкладаецца)*.
Упаўнаважыць Мiнiстра ўнутраных спраў Наумава Уладзiмiра
Уладзiмiравiча на вядзенне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь
перагавораў па дадзенаму праекту, дазволiўшы ўносiць у яго пры
неабходнасцi ў ходзе перагавораў змяненнi i дапаўненнi, якiя не
маюць прынцыповага характару.
_____________________________
*Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|