ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 сакавiка 2001 г. № 412
АБ ПРАДАСТАЎЛЕННI У.У.НАУМАВУ ПАЎНАМОЦТВАЎ НА
ПРАВЯДЗЕННЕ ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЧЭШСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў БАРАЦЬБЕ З
АРГАНIЗАВАНАЙ ЗЛАЧЫННАСЦЮ, НЕЗАКОННЫМ АБАРОТАМ
НАРКАТЫЧНЫХ СРОДКАЎ, ПСIХАТРОПНЫХ РЭЧЫВАЎ I
ПРЭКУРСОРАЎ, ТЭРАРЫЗМАМ I IНШЫМI НЕБЯСПЕЧНЫМI
ЗЛАЧЫНСТВАМI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Упаўнаважыць Мiнiстра ўнутраных спраў Наумава Уладзiмiра
Уладзiмiравiча на правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Чэшскай Рэспублiкi аб
супрацоўнiцтве ў барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю, незаконным
абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i прэкурсораў,
тэрарызмам i iншымi небяспечнымi злачынствамi, дазволiўшы ўносiць у
iх ходзе ў названы праект неабходныя змяненнi i дапаўненнi, якiя не
маюць прынцыповага характару.
Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 24 чэрвеня 1999 г. № 967 "Аб прадастаўленнi М.Дз.
Удовiкаву паўнамоцтваў на правядзенне перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Чэшскай
Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю,
незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i
прэкурсораў, тэрарызмам i iншымi небяспечнымi злачынствамi"
(Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., №
50, 5/1136).
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|