ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 сакавiка 2001 г. № 413
АБ ПРАДАСТАЎЛЕННI У.У.НАУМАВУ ПАЎНАМОЦТВАЎ НА
ПРАВЯДЗЕННЕ ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ФЕДЭРАЛЬНЫМ
УРАДАМ АЎСТРЫЙСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ ПРЫЁМЕ I ПЕРАДАЧЫ
АСОБ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Упаўнаважыць Мiнiстра ўнутраных спраў Наумава Уладзiмiра
Уладзiмiравiча на правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Федэральным Урадам Аўстрыйскай
Рэспублiкi аб прыёме i перадачы асоб, дазволiўшы ўносiць у iх ходзе
ў названы праект неабходныя змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць
прынцыповага характару.
Прызнаць страцiўшым сiлу абзац другi пункта 2 пастановы Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 21 сакавiка 2000 г. № 358 "Аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Федэральным Урадам Аўстрыйскай Рэспублiкi аб
прыёме i перадачы асоб" (Нацыянальны рэестр прававых актаў
Рэспублiкi Беларусь, 2000 г., № 30, 5/2806).
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|