ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 лютага 2001 г. № 244
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ
IАРДАНСКАГА ХАШЫМIЦКАГА КАРАЛЕЎСТВА АБ ВАЕННА-ТЭХНIЧНЫМ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства абароны, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, iншымi
рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Iарданскага Хашымiцкага Каралеўства аб ваенна-тэхнiчным
супрацоўнiцтве.
Адобрыць праект названага Пагаднення ў якасцi асновы для
вядзення перагавораў (прыкладаецца)*.
___________________________
* Не рассылаецца.
Упаўнаважыць намеснiка Мiнiстра абароны па ўзбраенню -
начальнiка ўзбраення Узброеных Сiл Рагажэўскага Пятра Iванавiча на
вядзенне ад iмя Урада Рэспублiкi Беларусь перагавораў па дадзенаму
праекту, дазволiўшы ўносiць у яго пры неабходнасцi ў ходзе
перагавораў змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|