ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
21 лютага 2001 г. № 243
АБ УЗНАГАРОДЖАННI Н.А.ГАНЧАРОВАЙ I Л.I.ШУМСКАЙ
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь работнiкаў Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта:
Ганчарову Нiнэль Афiнагенаўну, прафесара кафедры замежных моў,
- за шматгадовую плённую навукова-педагагiчную дзейнасць, вялiкi
асабiсты ўклад у падрыхтоўку высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў;
Шумскую Любоў Iванаўну, прафесара кафедры кiравання вышэйшай
школы вучэбна-адукацыйнай установы "Рэспублiканскi iнстытут вышэйшай
школы", - за вялiкi асабiсты ўклад у развiццё прафесiйна-тэхнiчнай
адукацыi, падрыхтоўку i перападрыхтоўку педагагiчных кадраў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|