ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 лютага 2001 г. № 233
АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI М.М.ЯРОМЕНКI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры аб увекавечаннi
памяцi народнага артыста СССР, артыста Нацыянальнага акадэмiчнага
тэатра iмя Янкi Купалы Яроменкi Мiкалая Мiкалаевiча.
2. Устанавiць у 2001 годзе надмагiльны помнiк М.М.Яроменку на
Маскоўскiх могiлках у г.Мiнску, а таксама мемарыяльную дошку на доме
№ 16 па вул.Максiма Танка, дзе жыў артыст.
3. Прыняць да ведама, што выраб помнiка i мемарыяльнай дошкi
будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў Мiнiстэрства культуры, а
добраўпарадкаванне месц устаноўкi i ўстаноўка - за кошт сродкаў
Мiнскага гарвыканкама.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|