ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
19 лютага 2001 г. № 225
АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI НАРОДНАГА АРТЫСТА БССР,
КIНАРЭЖЫСЁРА-АПЕРАТАРА ВЕЙНЯРОВIЧА I.Н.
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры, узгодненую з Мiнскiм
гарвыканкомам i грамадскiм аб'яднаннем "Беларускi саюз
кiнематаграфiстаў", аб устаноўцы ў 2001 годзе надмагiльнага помнiка
народнаму артысту БССР, кiнарэжысёру-аператару Вейняровiчу I.Н. на
Паўночных могiлках у г.Мiнску.
Фiнансаванне работ па праектаванню i стварэнню надмагiльнага
помнiка ажыццявiць за кошт сродкаў Мiнiстэрства культуры ў памеры
8365 тыс.рублёў, па яго ўстаноўцы - за кошт сродкаў Мiнскага
гарвыканкома.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|