ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 лютага 2001 г. № 195
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI
МАЛДОВА АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ СТАНДАРТЫЗАЦЫI,
АКРЭДЫТАЦЫI I СЕРТЫФIКАЦЫI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў
i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi перагавораў па праекту
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi
Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне стандартызацыi, акрэдытацыi i
сертыфiкацыi.
Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Урадам Рэспублiкi Малдова аб супрацоўнiцтве ў галiне
стандартызацыi, акрэдытацыi i сертыфiкацыi (прыкладаецца)* у якасцi
асновы для правядзення перагавораў.
___________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi Карашкова Валерыя Мiкалаевiча на
правядзенне перагавораў па праекту ўказанага Пагаднення, дазволiўшы
ўносiць пры неабходнасцi змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць
прынцыповага характару.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|