ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 студзеня 2001 г. № 55
АБ ФIНАНСАВАННI ПЕРЫЯДЫЧНЫХ ВЫДАННЯЎ У 2001 ГОДЗЕ
У мэтах дзяржаўнай падтрымкi перыядычных выданняў Савет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Ажыццявiць у 2001 годзе выдзяленне субсiдый рэдакцыям газет
i часопiсаў праз Дзяржаўны камiтэт па друку ў межах сродкаў,
прадугледжаных на гэтыя мэты ў рэспублiканскiм бюджэце, згодна з
дадаткам.
2. Дзяржаўнаму камiтэту па друку па ўзгадненню з Мiнiстэрствам
фiнансаў распрацаваць i зацвердзiць парадак выдзялення субсiдый
рэдакцыям перыядычных выданняў.
3. Дазволiць Дзяржаўнаму камiтэту па друку па ўзгадненню з
Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у межах сродкаў, выдзеленых на
падтрымку перыядычных выданняў, аказваць разавую фiнансавую дапамогу
сацыяльна значным перыядычным выданням.
Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ
ДАДАТАК
да пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
16.01.2001 № 55
ПЕРАЛIК
газет i часопiсаў, якiм у 2001 годзе праз
Дзяржаўны камiтэт па друку будуць выдзелены субсiдыi
са сродкаў рэспублiканскага бюджэту
"Адукацыя i выхаванне"
"Алеся"
"Архивы и делопроизводство"
"Атэстацыя"
"Беларускi гiстарычны часопiс"
"Беларусь"
"Беларусь и предпринимательство" ("Belarus and Business",
"Weissrussland und Unternehmen")
"Белорусская нива"
"Бiблiятэка часопiса "Маладосць"
"Бярозка"
"Вожык"
"Всемирная литература"
"Вясёлка"
"Голас Радзiмы"
"Звязда"
"Здравоохранение" ("Медицинские знания" - приложение)
"Знамя юности"
"Зорька"
"Качели"
"Крынiца"
"Культура"
"Лiтаратура i мастацтва"
"Маладосць"
"Мастацтва"
"Медицинский вестник"
"Народная асвета"
"Народная газета"
"Настаўнiцкая газета"
"На страже"
"Наша доля"
"Неман"
"Пачатковая школа"
"Переходный возраст" ("Першацвет" - приложение)
"Полымя"
"Пралеска"
"Ранiца"
"Роднае слова"
"Родная прырода"
"Социология"
"Спортивная панорама"
"СЭЗ"
"Сям'я"
"7 дней"
"Финансы, учет, аудит"
"Чырвоная змена"
"Юстиция Беларуси"
|