ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 снежня 2000 г. № 2022
АБ ВЫДЗЯЛЕННI НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМII НАВУК БЕЛАРУСI СРОДКАЎ
З РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 2000 годзе Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi са
сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на iншыя расходы,
не аднесеныя да iншых падраздзелаў, 55 млн.рублёў для Акадэмiчнага
навукова-тэхнiчнага комплексу "Сосны" Нацыянальнай акадэмii навук
Беларусi на фiнансаванне расходаў па завяршэнню работ у галiне
ядзерных тэхналогiй у мэтах забеспячэння ўтрымання iнфраструктуры
прамысловай пляцоўкi гэтага комплексу.
Мiнiстэрству фiнансаў, Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi
забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных сродкаў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|