ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 снежня 2000 г. № 2009
АБ УШАНАВАННI ПАМЯЦI НАРОДНЫХ АРТЫСТАЎ БЕЛАРУСI КУЛЯШОВА
У.А. I ШЫПIЛЫ Я.П.
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры, узгодненую з
Мiнiстэрствам фiнансаў i Вiцебскiм аблвыканкомам, аб ушанаваннi
памяцi народных артыстаў Беларусi Куляшова Уладзiмiра Аляксандравiча
i Шыпiлы Яўгена Патафеевiча ў частцы ўстаноўкi надмагiльных
помнiкаў.
Устанавiць надмагiльны помнiк У.А.Куляшову на гарадскiх
могiлках горада Вiцебска, а Я.П.Шыпiлу - у вёсцы Свяцiца Асвейскага
пасялковага Савета Верхнядзвiнскага раёна Вiцебскай вобласцi.
Прыняць да ведама, што фiнансавыя расходы па вырабу помнiкаў
(па 500 тыс.рублёў кожны) бярэ на сябе Мiнiстэрства культуры, а па
транспарцiроўцы i ўстаноўцы помнiкаў - Вiцебскi аблвыканком.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|