ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 снежня 2000 г. № 1997
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ КАЛГАСУ "САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ"
КАМЯНЕЦКАГА РАЁНА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 2000 годзе калгасу "Савецкая Беларусь" Камянецкага
раёна на лiквiдацыю пратэрмiнаванай запазычанасцi па разлiках за
набытую ў адпаведнасцi з кантрактам № 087фл/96 ад 6 мая 1996 г.,
падпiсаным памiж акцыянернай фiнансавай кампанiяй "Белiнтэрфiнанс" i
гэтым калгасам, збожжаўборачную тэхнiку 67 млн.рублёў за кошт
сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў
сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi,
прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на неадкладныя патрэбы".
Брэсцкаму аблвыканкому, Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць
кантроль за мэтавым выкарыстаннем названых сродкаў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|