ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 снежня 2000 г. № 1915
АБ НАДАННI ПАЎНАМОЦТВАЎ В.У.ВЯЛIЧКУ НА ПАДПIСАННЕ
ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I
АДМIНIСТРАЦЫЯЙ НАЎГАРОДСКАЙ ВОБЛАСЦI РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI
АБ ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫМ, НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ I КУЛЬТУРНЫМ
СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра замежных спраў Вялiчку
Валянцiна Уладзiмiравiча на падпiсанне Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Адмiнiстрацыяй Наўгародскай вобласцi Расiйскай
Федэрацыi аб гандлёва-эканамiчным, навукова-тэхнiчным i культурным
супрацоўнiцтве.
Прызнаць страцiўшай сiлу частку другую пастановы Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 чэрвеня 2000 г. № 980 "Аб
падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Адмiнiстрацыяй Наўгародскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi аб
гандлёва-эканамiчным, навукова-тэхнiчным i культурным
супрацоўнiцтве" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi
Беларусь, 2000 г., № 64, 5/3520).
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|