ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 лiстапада 2000 г. № 1801
АБ ПРЫЁМЦЫ Ў РЭСПУБЛIКАНСКУЮ ЎЛАСНАСЦЬ ДЗЯРЖАЎНАГА
ПРАДПРЫЕМСТВА "ЗЕМЛЯМЕР" г.БАРЫСАВА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па зямельных рэсурсах,
геадэзii i картаграфii, узгодненую з Мiнiстэрствам эканомiкi,
Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам па ўпраўленню дзяржаўнай
маёмасцю i прыватызацыi, Мiнiстэрствам прадпрымальнiцтва i
iнвестыцый i Барысаўскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў, аб прыёмцы
дзяржаўнага прадпрыемства "Землямер" г.Барысава, якое знаходзiцца ў
камунальнай уласнасцi гэтага горада, у рэспублiканскую ўласнасць з
аднясеннем яго ў распараджэнне Дзяржаўнага камiтэта па зямельных
рэсурсах, геадэзii i картаграфii.
Дзяржаўнаму камiтэту па зямельных рэсурсах, геадэзii i
картаграфii, Барысаўскаму гарвыканкому правесцi ва ўстаноўленым
парадку прыёмку-перадачу ўказанага прадпрыемства.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|