ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
17 лiстапада 2000 г. № 1756
АБ ПЕРАДАЧЫ ДЗЯРЖАЎНАГА ПЛЕМЯННОГА ЗАВОДА "ВАРАНIНО"
БЫХАЎСКАГА РАЁНА З РЭСПУБЛIКАНСКАЙ УЛАСНАСЦI Ў
КАМУНАЛЬНУЮ ЎЛАСНАСЦЬ МАГIЛЁУСКАЙ ВОБЛАСЦI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i
харчавання, узгодненую з Мiнiстэрствам эканомiкi, Мiнiстэрствам
фiнансаў, Мiнiстэрствам па кiраванню дзяржаўнай маёмасцю i
прыватызацыi, Мiнiстэрствам прадпрымальнiцтва i iнвестыцый,
Магiлёўскiм аблвыканкомам, аб перадачы Дзяржаўнага племяннога завода
"Варанiно" Быхаўскага раёна з рэспублiканскай уласнасцi ў
камунальную ўласнасць Магiлёўскай вобласцi.
Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Магiлёўскаму
аблвыканкому забяспечыць ва ўстаноўленым парадку перадачу-прыёмку
ўказанага племяннога завода.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|