ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 лiстапада 2000 г. № 1732
АБ ВЫДАЧЫ ПАЗЫКI АГРАПРАМЫСЛОВАМУ КАМБIНАТУ
"МАЛАДЗЕЧАНСКI"
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдаць у лiстападзе 2000 года аграпрамысловаму камбiнату
"Маладзечанскi" са сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi
вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай
навукi, прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на неадкладныя
патрэбы", пазыку ў суме 250 млн.рублёў для набыцця маладняку буйной
рагатай жывёлы, са зваротам пазычаных сродкаў да 1 мая 2003 г. i
выплатай 10 працэнтаў гадавых.
Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем названых
сродкаў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|