ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 кастрычнiка 2000 г. № 1662
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ САЎГАСУ IМЯ ГАРАЎЦА
СЕННЕНСКАГА РАЁНА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 2000 годзе саўгасу iмя Гараўца Сенненскага раёна на
набыццё тэхнiкi, абсталявання, кармоў, насення, мiнеральных
угнаенняў i гаруча-змазачных матэрыялаў 50 млн.рублёў за кошт
сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў
сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi,
прадугледжаных на расходы "iншыя субсiдыi на неадкладныя патрэбы".
Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем названых
сродкаў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|