ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
17 кастрычнiка 2000 г. № 1605
АБ ВЫДАЧЫ ПАЗЫКI АДКРЫТАМУ АКЦЫЯНЕРНАМУ ТАВАРЫСТВУ
"АСIПОВIЦКI КАМБIНАТ ХЛЕБАПРАДУКТАЎ"
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдаць у 2000 годзе адкрытаму акцыянернаму таварыству
"Асiповiцкi камбiнат хлебапрадуктаў" са сродкаў рэспублiканскага
фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i
аграрнай навукi, прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на
неадкладныя патрэбы", пазыку ў памеры 120 млн.рублёў на аплату
электраэнергii, са зваротам дадзеных сродкаў роўнымi долямi з 1
лiпеня па 20 снежня 2001 г. i выплатай 10 працэнтаў гадавых.
Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання забяспечыць
кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных сродкаў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|