ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
22 жнiўня 2000 г. № 1325
АБ ВЫДЗЯЛЕННI СРОДКАЎ МIНIСТЭРСТВУ ЭКАНОМIКI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Выдзелiць у III квартале 2000 года Мiнiстэрству эканомiкi
для навукова-даследчага эканамiчнага iнстытута 6,2 млн.рублёў са
сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на фундаментальныя
даследаваннi, навукова-тэхнiчныя праграмы i праекты (раздзел
"Навука"), на арганiзацыю лакальнай вылiчальнай сеткi для
iнфармацыйнага забеспячэння дзяржаўных органаў па пытаннях цэн.
2. Кантроль за выкарыстаннем сродкаў, выдзеленых у адпаведнасцi
з гэтай пастановай, ускласцi на Мiнiстэрства эканомiкi i Дзяржаўны
камiтэт па навуцы i тэхналогiях.
Першы намеснiк
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ
|