ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 лiпеня 2000 г. № 1123
АБ УЗВЯДЗЕННI ПОМНIКА К.ТУРАЎСКАМУ, ПОМНIКАЎ-БЮСТАЎ
Я.МАЙСЕЕНКУ I А.МАКАЁНКУ Ў ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛАСЦI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Гомельскага аблвыканкома, падтрыманую
Мiнiстэрствам культуры, аб узвядзеннi:
помнiка вядомаму беларускаму асветнiку Кiрылу Тураўскаму ў
г.Гомелi;
помнiка-бюста народнаму мастаку СССР Яўсею Майсеенку ў
г.Буда-Кашалёве;
помнiка-бюста народнаму пiсьменнiку Беларусi Андрэю Макаёнку ў
в.Журавiчы Рагачоўскага раёна.
Прыняць да ведама, што фiнансаванне праектавання, стварэння i
ўстаноўкi ўказаных твораў манументальнага мастацтва ажыццяўляецца за
кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў.
Кантроль за стварэннем мастацкiх частак гэтых твораў ускласцi
на Мiнiстэрства культуры i Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|