ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
7 лiпеня 2000 г. № 1010
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ КАЛГАСУ "РАДЗIМА ЯКУБА
КОЛАСА" СТАЎБЦОЎСКАГА РАЁНА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Выдзелiць у 2000 годзе калгасу "Радзiма Якуба Коласа"
Стаўбцоўскага раёна за кошт сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi
вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай
навукi, прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на неадкладныя
патрэбы", 47 млн.рублёў на набыццё насення, мiнеральных угнаенняў,
сродкаў аховы раслiн, гаруча-змазачных матэрыялаў i запасных частак.
2. Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў,
названых у дадзенай пастанове.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|