ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
6 лiпеня 2000 г. № 1004
АБ УСТАНОЎЦЫ МЕМАРЫЯЛЬНАЙ ДОШКI ЗАСЛУЖАНАМУ ДЗЕЯЧУ
КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ САЛДАТАВУ М.М.
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Магiлёўскага аблвыканкома i Мiнiстэрства
культуры аб устаноўцы ў 2000 годзе мемарыяльнай дошкi заслужанаму
дзеячу культуры Рэспублiкi Беларусь Салдатаву Мiхаiлу Мiкалаевiчу ў
г.Магiлёве на будынку дзiцячай школы мастацтваў № 2 па праспекту
Шмiдта, 19, дзе ён працаваў.
Прыняць да ведама, што работы па праектаванню, стварэнню i
ўстаноўцы мемарыяльнай дошкi будуць фiнансавацца за кошт сродкаў
Магiлёўскага гарвыканкома.
Мiнiстэрству культуры ажыццявiць кантроль за мастацкай вартасцю
ўказанай мемарыяльнай дошкi.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|