ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
7 чэрвеня 2000 г. N 826
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ САЎГАСУ "КРУГЛЯНСКI"
КРУГЛЯНСКАГА РАЁНА
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
1. Выдзелiць у 2000 годзе саўгасу "Круглянскi" Круглянскага
раёна за кошт сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў
сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi,
прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на неадкладныя патрэбы",
10 млн.рублёў на набыццё гаруча-змазачных матэрыялаў i сродкаў аховы
раслiн.
2. Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў,
названых у дадзенай пастанове.
Першы намеснiк
Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ
|