ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
6 чэрвеня 2000 г. N 813
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ДЗЯРЖАЎНАМУ КАМIТЭТУ ПА НАВУЦЫ I ТЭХНАЛОГIЯХ
СРОДКАЎ З РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ
У мэтах садзейнiчання выкананню праграмы дзеянняў Расiйскай
Федэрацыi i Рэспублiкi Беларусь па рэалiзацыi Дагавора аб стварэннi
Саюзнай дзяржавы, а таксама фармiравання адзiнай
навукова-тэхналагiчнай прасторы Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
пастанаўляе:
Выдзелiць у 2000 годзе Дзяржаўнаму камiтэту па навуцы i
тэхналогiях са сродкаў, якiя прадугледжаны ў рэспублiканскiм бюджэце
на мiжнароднае навукова-тэхнiчнае супрацоўнiцтва, 2423 тыс.рублёў на
падрыхтоўку i правядзенне выстаўкi iнавацыйных распрацовак i
беларуска-расiйскага семiнара ў рамках юбiлейнай V Мiжнароднай
выстаўкi-кангрэса "Высокiя тэхналогii. Iнавацыi. Iнвестыцыi", якая
адбудзецца 13-16 чэрвеня 2000 г. у г.Санкт-Пецярбургу.
Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым
выкарыстаннем указаных сродкаў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|