ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
24 мая 2000 г. N 746
АБ УСТАНАЎЛЕННI МЕМАРЫЯЛЬНЫХ ДОШАК Я.П.МIКАЛУЦКАМУ,
В.Ц.ТУРАВУ, I.Г.ЧЫГРЫНАВУ
У мэтах увекавечання памяцi Я.П.Мiкалуцкага, В.Ц.Турава,
I.Г.Чыгрынава Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Магiлёўскага аблвыканкома i Мiнiстэрства
культуры аб устанаўленнi мемарыяльных дошак у г.Магiлёве:
Мiкалуцкаму Яўгену Пятровiчу - на адмiнiстрацыйным будынку
Камiтэта дзяржаўнага кантролю Магiлёўскай вобласцi па вулiцы Яцыны,
3;
народнаму артысту СССР Тураву Вiктару Цiмафеевiчу - на доме N 2
па вулiцы Турава;
народнаму пiсьменнiку Беларусi Чыгрынаву Iвану Гаўрылавiчу - на
доме N 8а па вулiцы Чыгрынава.
Прыняць да ведама, што аплата расходаў па стварэнню i
ўстанаўленню мемарыяльных дошак Я.П.Мiкалуцкаму, В.Ц.Тураву,
I.Г.Чыгрынаву ажыццяўляецца за кошт сродкаў Магiлёўскага
гарвыканкома.
Мiнiстэрству культуры ажыццявiць кантроль за мастацкiм
афармленнем названых мемарыяльных дошак.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|