ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
18 мая 2000 г. N 709
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I САЮЗНЫМ УРАДАМ САЮЗНАЙ
РЭСПУБЛIКI ЮГАСЛАВIЯ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў БАРАЦЬБЕ З
НЕЗАКОННЫМ АБАРОТАМ НАРКАТЫЧНЫХ СРОДКАЎ, ПСIХАТРОПНЫХ
РЭЧЫВАЎ I ПРЭКУРСОРАЎ, МIЖНАРОДНЫМ ТЭРАРЫЗМАМ I IНШЫМI
НЕБЯСПЕЧНЫМI ЗЛАЧЫНСТВАМI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства ўнутраных спраў, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi i iншымi
зацiкаўленымi рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Саюзным Урадам Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя аб
супрацоўнiцтве ў барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў,
псiхатропных рэчываў i прэкурсораў, мiжнародным тэрарызмам i iншымi
небяспечнымi злачынствамi (прыкладаецца) *).
Упаўнаважыць выконваючага абавязкi Мiнiстра ўнутраных спраў
Удовiкава Мiхаiла Дзмiтрыевiча на правядзенне перагавораў па праекту
названага Пагаднення, дазволiўшы ўносiць у яго пры неабходнасцi ў
ходзе перагавораў змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага
характару.
_____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|