ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 сакавiка 2000 г. N 413
АБ УЗНАГАРОДЖАННI А.А.МАГIЛЬНIЦКАГА I Д.П.ПЕТРУШЭНI
ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь:
Магiльнiцкага Андрэя Аркадзьевiча, дырэктара Дварца спорту ў
г.Вiцебску, за шматгадовую актыўную працу па развiццю фiзiчнай
культуры i спорту ў Вiцебскай вобласцi, асабiсты ўклад у будаўнiцтва
i датэрмiновы ўвод у эксплуатацыю Дварца спорту, мабiлiзацыю
калектыву на аснашчэнне названага спартыўнага збудавання,
забеспячэнне яго рытмiчнай працы;
Петрушэню Дзмiтрыя Пятровiча, электраманцёра 6-га разраду
службы энергетыкi кантрольна-вымяральных прыбораў i аўтаматыкi
адкрытага акцыянернага таварыства "Гасцiнiца "Планета", за вялiкi
асабiсты ўклад у дасягненнi названага акцыянернага таварыства,
асваенне шэрагу сумежных прафесiй, арганiзацыю настаўнiцтва над
маладымi рабочымi.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|