ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 лютага 2000 г. N 253
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I АДМIНIСТРАЦЫЯЙ УЛЬЯНАЎСКАЙ
ВОБЛАСЦI РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI АБ ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫМ,
НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ I КУЛЬТУРНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненай
з зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Адмiнiстрацыяй Ульянаўскай
вобласцi Расiйскай Федэрацыi аб гандлёва-эканамiчным,
навукова-тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве.
Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Адмiнiстрацыяй Ульянаўскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi аб
гандлёва-эканамiчным, навукова-тэхнiчным i культурным
супрацоўнiцтве (прыкладаецца) *) у якасцi асновы для перагавораў.
Упаўнаважыць Паўнамоцнага прадстаўнiка Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь - Намеснiка Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Козiка
Леанiда Пятровiча на правядзенне перагавораў па праекту дадзенага
Пагаднення, дазволiўшы ў выпадку неабходнасцi ўнесцi ў яго змяненнi
i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Выконваючы абавязкi Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН
|