Навигация
Партнеры
Ресурсы в тему
|
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 января 2000 г. №77
"Аб правядзеннi перагавораў па праекце Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламскай Рэспублiкi Iран аб паветраных зносiнах"По состоянию на 30 марта 2007 года
(обновление)
<< Назад
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
20 студзеня 2000 г. N 77
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ IСЛАМСКАЙ РЭСПУБЛIКI
IРАН АБ ПАВЕТРАНЫХ ЗНОСIНАХ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта па авiяцыi, узгодненую з
Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб правядзеннi
перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Iсламскай Рэспублiкi Iран аб паветраных зносiнах.
Упаўнаважыць на правядзенне перагавораў па праекту названага
Пагаднення дэлегацыю ў наступным складзе:
Фёдараў Рыгор Канстанцiнавiч - Старшыня Дзяржаўнага камiтэта па
авiяцыi (кiраўнiк дэлегацыi);
Пашукоў Анатоль Аляксандравiч - намеснiк начальнiка ўпраўлення
эканомiкi - начальнiк аддзела знешнеэканамiчных сувязей i перавозак
Дзяржаўнага камiтэта па авiяцыi;
Амбразевiч Юрый Георгiевiч - першы сакратар дагаворна-прававога
ўпраўлення Мiнiстэрства замежных спраў;
Хмурэц Анатолiй Георгiевiч - загадчык аддзела заканадаўства
дзяржаўнага i сацыяльнага будаўнiцтва юрыдычнага ўпраўлення Апарату
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Зацвердзiць у якасцi асновы для правядзення перагавораў праект
Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iсламскай
Рэспублiкi Iран аб паветраных зносiнах (дадаецца) *).
Дазволiць пры правядзеннi перагавораў уносiць у выпадку
неабходнасцi ў праект Пагаднення змяненнi i дапаўненнi, якiя не
маюць прынцыповага характару.
_____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
|
<< Назад
Карта Сайта |
Полезная информация
Новости Беларуси
Счетчики
|