ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 снежня 1999 г. N 2007
АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БАЛГАРЫЯ АБ
УЗАЕМНЫХ ПАЕЗДКАХ ГРАМАДЗЯН
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Мiнiстэрства замежных спраў, якая ўзгоднена з
Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам унутраных спраў, Дзяржаўным
камiтэтам пагранiчных войскаў i Камiтэтам дзяржаўнай бяспекi, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Балгарыя аб узаемных
паездках грамадзян (дадаецца) *).
Упаўнаважыць намеснiка Мiнiстра замежных спраў Герасiмовiча
Уладзiмiра Мiкалаевiча на вядзенне гэтых перагавораў.
Зацвердзiць праект дадзенага Пагаднення ў якасцi асновы для
перагавораў i дазволiць у iх ходзе ўносiць у яго змяненнi, якiя не
маюць прынцыповага значэння.
____________________________
*) Не рассылаецца.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
|