ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
10 снежня 1999 г. N 1918
АБ ВЫДЗЯЛЕННI СРОДКАЎ З РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ
МIНIСТЭРСТВУ ЭКАНОМIКI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 1999 годзе Мiнiстэрству эканомiкi са сродкаў,
прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне
фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнiчных праграм i
праектаў, 23825 млн.рублёў для Навукова-даследчага эканамiчнага
iнстытута на фiнансаванне навуковых даследаванняў i распрацовак,
накiраваных на навукова-тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi
Мiнiстэрства эканомiкi.
Мiнiстэрству фiнансаў, Дзяржаўнаму камiтэту па навуцы i
тэхналогiях забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных
сродкаў.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
|