ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 лiстапада 1999 г. N 1832
АБ УЗНАГАРОДЖАННI СУПРАЦОЎНIКАЎ БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА
УНIВЕРСIТЭТА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь супрацоўнiкаў Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта:
Аджаева Уладзiмiра Барысавiча, прарэктара па вучэбна-выхаваўчай
рабоце i сацыяльных пытаннях, за шматгадовую плённую
навукова-педагагiчную дзейнасць, умелую арганiзацыю
палiтыка-выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю i асабiсты ўклад у
развiццё унiверсiтэта;
Макарэвiча Уладзiмiра Мiхайлавiча, дырэктара дырэкцыi па
справах культуры, за заслугi ў развiццi мастацкай творчасцi сярод
супрацоўнiкаў i студэнцкай моладзi, вялiкi асабiсты ўклад у
актывiзацыю культурнага жыцця унiверсiтэта.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
|