ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
15 лiстапада 1999 г. N 1781
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ ДЛЯ ВЫРАБУ КОМПЛЕКСУ МАШЫН
ДЛЯ ВЫРОШЧВАННЯ, УБОРКI I ПАСЛЯЎБОРАЧНАЙ ДАПРАЦОЎКI ЦЫБУЛI
РЭПЧАТАЙ, НАБЫЦЦЯ КОМПЛЕКСУ ТАКОЙ ТЭХНIКI ЗАМЕЖНАЙ
ВЫТВОРЧАСЦI
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Выдзелiць у 1999 годзе Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i
харчавання для дзяржаўнага прадпрыемства "Беларускi
навукова-даследчы iнстытут механiзацыi сельскай гаспадаркi",
Беларускага навукова-даследчага iнстытута агароднiцтва, адкрытага
акцыянернага таварыства "Лiдсельмаш", дзяржаўнага прадпрыемства
Лiдскай фiрмы аграпрамысловага машынабудавання "Лiдаграпраммаш" i
адкрытага акцыянернага таварыства Полацкi завод "Праммашрамонт" са
сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў
сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, прадугледжаных на
субсiдыi, 16 млрд.рублёў для вырабу ў гэтым годзе комплексу машын
для вырошчвання, уборкi i пасляўборачнай дапрацоўкi цыбулi рэпчатай,
набыцця комплексу такой тэхнiкi замежнай вытворчасцi.
Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць размеркаванне ўказаных сродкаў i кантроль за
мэтавым iх выкарыстаннем.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
|