ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 верасня 1999 г. N 1495
АБ ВЫПЛАЦЕ КАМПЕНСАЦЫI ПАСОЛЬСТВУ ЗША Ў РЭСПУБЛIЦЫ
БЕЛАРУСЬ
У мэтах урэгулявання пытанняў, звязаных з выплатай кампенсацыi
Пасольству ЗША ў Рэспублiцы Беларусь, якое арэндавала будынак на
тэрыторыi рэзiдэнцыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь "Дразды", Савет
Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у 1999 годзе Мiнiстэрству
замежных спраў 119500 долараў ЗША для ажыццяўлення кампенсацыйнай
выплаты Пасольству ЗША ў Рэспублiцы Беларусь у сувязi са спыненнем
арэнды будынка ў рэзiдэнцыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь "Дразды"
з аднясеннем рублёвага эквiваленту ўказаных валютных сродкаў за кошт
сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне
мiжнароднай дзейнасцi.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
|