ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
3 верасня 1999 г. N 1375
АБ УЗНАГАРОДЖАННI М.I.АРЫНЧЫНА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА
МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
За шматгадовую навуковую дзейнасць, значны ўклад у развiццё
даследаванняў па фiзiялогii i паталогii кровазвароту, параўнальнай i
эвалюцыйнай фiзiялогii i геранталогii, падрыхтоўку навуковых кадраў
i актыўную работу па прапагандзе здаровага ладу жыцця ўзнагародзiць
галоўнага навуковага супрацоўнiка Iнстытута фiзiялогii Нацыянальнай
акадэмii навук Беларусi, члена-карэспандэнта, доктара бiялагiчных
навук, прафесара Арынчына Мiкалая Iванавiча Ганаровай граматай
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ
|